Восень-самая прыгожая пара года, пра якую паэты і пісьменнікі складаюць свае чароўныя творы. А мастакоў яна натхняе намаляваць сапраўдную прыгажосць прыроды. Восеньская пара гуляе рознымі фарбамі. Таму, што на працягу трох месяцаў дрэвы пераапранаюцца ў рознакаляровыя ўборы.
21 кастрычніка 2021 г. у рамках адзінага дня беларускага маўлення ў групе падоўжанага дня №4 адбылося выхаваўчае мерапрыемства “За акном восень-чараўніца”. На працягу тыдня навучэнцы  актыўна рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства: вучылі  вершы, прыказкі, песні аб восені, малявалі малюнкі, збіралі ў лесе рознакаляровыя лісце дрэў і рабілі аплікацыю.
Мэтай мерапрыемства было сістэматызаваць веды дзяцей пра восень, сезонных зменах у прыродзе, пашырыць веды аб восеньскіх месяцах, прыказках і прымаўках. Развіваць увагу, мысленне,памяць, гаворку, узбагачэнне слоўнікавага запасу  пры дапамозе тэматычных груп слоў Выхаванне любові і беражлівых адносін да роднай прыроды.
У ходзе мерапрыемства навучэнцы чыталі верш С. Новіка- Пеюна “Восень залатая”.Актыўна выконвалі розныя заданні “Восені-чараўніцы”. Дзеці ўдзельнічалі ў гульнях” Прыбяры ўраджай», «Спіць — не спіць, ляціць — не ляціць»,  “З якога дрэва лісток”, адгадвалі загадкі з крыжаванкі, расказвалі народныя прыкметы пра восень,тлумачылі значэнне прымавак і прыказак, з задавальненнем гулялі ў беларускія гульні, спявалі песні пра восень. Падчас мерапрыемства навучэнцы атрымалі станоўчыя эмоцыі і задавальненне. Мерапрыемства прайшло цікава і займальна.

А.В. Жажкова, выхавацель групы падоўжанага дня.